Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, працаваў інжынерам-механікам, старшыней калгаса. Цяпер на пенсіі, жыве ў Шаркаўшчыне. Аўтар кніг : «Адзін дзень і ўсё жыццё”(1997), “Славянскі лес”(2003), “Чысціня душы”(2008),”На сёмым небе”(2013). На Рэспубліканскім літаратурным конкурсе “Лепшы твор” у 2013 годзе атрымаў дыплом другой ступені ў галіне прозы. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Гэтая сустрэча была прысвечана важнай падзеі – у свет выйшла новая кніга аўтара “У палоне кахання”. Міледзій Мікалаевіч расказаў пра свой новы твор, чытаў свае вершы, а таксама адказваў на пытанні прысутных.
У канцы сустрэчы бібліятэкары, у знак удзячнасці і павагі, паднеслі госцю кветкі з пажаданнямі творчых поспехаў і новых твораў.






