Яго намаганнямі створаны тры цудоўныя музеі ў сярэдняй школе № 3 горада Міёры. Музей Народнай славы складаецца з 10 асноўных раздзелаў, якія расказваюць аб гісторыі Міёршчыны ад старажытнасці да канца ХХ стагоддзя. Агульная колькасць рарытэтаў - звыш 1000 экспанатаў.
Яго першым і наведалі бібліятэкары ДУК “Міёрская цэнтралізаваная бібліятэчная сістема”. Экскурсія дапамагла правільна паставіць акцэнты ў планаванні краязнаўчай работы на будучы 2020 год – Год малой радзімы. Была карысна для разшырэння ведаў па зборы, сістэматызацыі і папулярызацыіі матэрыялаў аб роднай вёсцы і яе знакамітых людях.






