Віцебская абласная філія Саюза пісьменнікаў супольна з тэатрам “Лялька” і мясцовымі курсамі “Мова нанова” абвясцілі дзіцячы літаратурны конкурс “Казка–цудоўная краіна”. Конкурс праходзіў з 1 траўня да 1 лістапада 2019 года. У нашай зале прысутнічалі удзельнікі конкурсу: Максімовіч Паліна, Ашурка Паліна і Івашкевіч Яўген з Міёрскай сярэдняй школы №2; Осіпава Ксенія з Язненскай сярэдняй школы; Шымуковіч Валянціна з Сіцькоўскай яслі-сад–базавай школы; Крэміс Уладзіслаў, Рубанік Арцём і Машэй Арцём з Міёрскай сэрэдняй школы №3 імя Героя Савецкага Саюза Ягора Андрэевіча Томкі.
Пераможцы конкурсу: Шчарбіцкая Ефрасіння са “Слабадской яслі-сад пачатковай школы Міёрскага раёна , Варонька Багдан з Міёрскай сярэдняй школы №2 і Лісічонак Іван з “Дворнасельскай яслі-сад базавай школы” атрымалі дыпломы з рук Франца Сіўко.
Дуэт «Вяснушкі” (з Дворнасельскай яслі-сад базавая школа Калеснік Валерыя і Чынікайла Уладзіслаў) выканалі песні “В тридевятом царстве” і “Дзеці Зямлі”. Іваноў Уладзімір выканаў для нас класічную кампазіцыю Бетховена САНАТА №14. “Я выберу сам” і “Простыя рэчы”пад гітару спяваў Дзеравянчык Аляксандр з СШ№2. Цалкам свята атрымалася вельмі цікавае як для дарослых, так і для дзяцей.






